Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Новае расследаванне “Бюро” — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы ШэйманаВіктар Шэйм…

*

Новае расследаванне “Бюро” — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана

Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае.

Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць.

Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў “элітарнай” школе “Эка-эл”, а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі.

З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё.

Хто яны такія, адкуль з’явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць без VPN.