​​ Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат Advakatby_bot – гэта аўтаматызаваны сер…

*

​​ Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат

Advakatby_bot – гэта аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх у прыладзе Telegram. Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый «Вясна», BYSOL, By_Help, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця». Знайсці яго можна па наступным адрасе: @advakatby_bot.

Дадзены чат-бот дае парады ў залежнасці ад варыянтаў, якія абярэ карыстальнік. Advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:
«Затрымалі Вашага блізкага»;
«Вас выклікаюць у органы»;
«Вы плануеце перасячы мяжу»;
«Праблемы ў калоніі ў Вашага блізкага»
«Атрымаць дапамогу або экстранна эвакуявацца з Беларусі».

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю (распрацаваную Кіберпартызанамі).

Неўзабаве Advakatby_bot запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі, піша @dissidentBY.