Сбт. сак 29th, 2025
*

БЕЛАРУСЫ КІЕВА ГАТОВЫЯ АБАРАНЯЦЬ МЕМАРЫЯЛ РАМАНУ БАНДАРЭНКІ АМАЛЬ НОЧЧУ

Нягледзячы на тое, што за мінулую ноч амбасада Беларусі ў Кіеве прыбрала ўсе кветкі і свечкі, якія раней прынеслі беларусы, сення імправізаваны мемарыял зрабілі зноў.

Акцыя памяці пачалася а трэццяй гадзіне. Удзельнікі скандавалі ” Вы усё датычныя”, “Дайце людзям жыць”, “Жыве Беларусь!”

Смерць Рамана выклiкала хвалю ўзрушанасці. Па ўсей Беларусі, як і ў некаторых іншых краінах, праходзяць акцыі памяці. У Кіеве ў знак пратэсту беларусы спалілі партрэт Лукашэнка.

Да гэтага часу пад амбасадай у Кіеве застаюцца беларусы, якія маюць намер заставацца там колькі будзе патрэбна. І дзень, і ноч. Каб мемарыял больш не знішчылі.

Калі жадаеце дапамагчы – вы можаце прывезці каву, гарбату, гарачую ежу, коўдры пад будынак амбасады.

Вуліца Міхайла Кацюбінскага, 3.