Сябры! 31 студзеня 2021 г. а 16:00 у Кіеве адбудзецца Марш памяці Міхаіла Жызьнеўскага, Героя Украін…

Сябры! 31 студзеня 2021 г. а 16:00 у Кіеве адбудзецца Марш памяці Міхаіла Жызьнеўскага, Героя Украіны і Беларусі, які загінуў падчас крывавых падзей на вуліцы Грушэўскага 22 студзеня 2014 г. ад кулі “Беркуту”.

Марш пройдзе па тым жа маршруце, што і 7 гадоў таму, калі мы ўсе разам праваджалі ў апошні шлях нашага героя-беларуса ў дзень яго нараджэньня 26 студзеня 2014 года.

Збор удзельнікаў з 16:00 да 16:40 на Міхайлаўскай плошчы каля помніка княгіні Вользе.

Маршрут хады:
Міхайлаўская плошча – Сафійская плошча – Тэатральная плошча – вул. Хмяльніцкага – Храшчацік – вул Грушэўскага – Народны мемарыял Жызьнеўскаму (насупраць уваходу на стадыён “Дынама”).

Усе даведкі ў тг @Alherd_Belarus

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Facebook-падзея