Незалежныя СМІ – частка дэмакратычнага грамадства. Крававы рэжым спрабуе ўтрымацца за кошт ціску на ўсе сферы жыцця нацыі. У тым ліку на СМІ. Беларускі і беларусы – за свабоду слова! Мы – супраць ціску на журналістак і журналістаў! Далучайся да ланцугу салідарнасці. Мы выйдзем у падрымку незалежных СМІ, журналістак і журналістаў Беларусі! (Нагадваем пра лакдаўн і меры бяспекі – маска, паўтара метра паміж пікетоўцамі).