Дзень роднай мовыСёння, на Майдане ў Кіеве, беларуская дыяспара правяла ўжо традыцыйны ланцуг саліда…

Дзень роднай мовы

Сёння, на Майдане ў Кіеве, беларуская дыяспара правяла ўжо традыцыйны ланцуг салідарнасці і адзначыла свята – “Дзень роднай мовы”. У цэнтры майдана была ўсталяваная калонка з падлучаным мікрафонам, з якой гучала толькі цудоўная беларуская музыка і вершы беларускіх паэтаў, такіх як Максім Танк, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Якуб Колас і многія іншыя, гучалі так жа сучасныя вершы. Удзельнікі малi магчымасць выказаць словы падтрымкі ўсім затрыманым і рэпрэсаваным зямлякам. Беларусы Кіева паказалі гэтай акцыяй, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе нас на еднасць як нацыі.