Гэты фільм – галоўная падзея ў беларускім дакументальным кіно 2021 года. Фільм удзельнічаў у праграмах найбуйнейшых фестываляў у свеце – Берлінскага кінафестывалю (Германія), Visions du Réel (Ньён, Швейцарыя), Hot Docs International Documentary Festival (Канада).
Пра што кіно:
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года тры акцёры з падпольнага Свабоднага тэатра ў Мінску трапляюць у вір масавых пратэстаў. Народ прагне змены ўлады, але яго голас жорстка душыцца. Члены тэатральнай групы арыштаваныя. Краіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. Камера суправаджае мужны і мірны супраціў Марыны, Паўла і Дзяніса да і падчас пратэстаў і прапануе асабістае і глыбокае разуменне сённяшняй Беларусі.
Трэйлер фільму – https://youtu.be/q7OIMQrjJAs
Квіткі на паказ тут – https://kiev.ticketsbox.com/ua/event/se-vidvaga-courage.html
Крыніца: @belarusdocs