Сённяшні ранак пачаўся з добрых навін. Прыкардонная служба Украіны узгодзіла ўезд Дзьмітрыя Шаўлюкев…

Сённяшні ранак пачаўся з добрых навін. Прыкардонная служба Украіны узгодзіла ўезд Дзьмітрыя Шаўлюкевіча. Беларускі дабраахвотнік Зубр хутка павернецца ва Украіну!

Але на гэтым наша праца не скончылася. Беларускі Дом ва Украіне перадае зварот у офіс прэзідэнта Украіны аб пераглядзе прынцыпаў супрацоўніцтва цывілізаваных краін з рэжымам Лукашэнка, які стаў на бок тэрарыстычных квазі-рэспублік ЛДНР.