Суполка Беларускіх Дабраахвотнікаў разам з Беларускім Домам ва Ўкраіне падтрымалі ваяра, які прыехаў…

Суполка Беларускіх Дабраахвотнікаў разам з Беларускім Домам ва Ўкраіне падтрымалі ваяра, які прыехаў у 2015 годзе на абарону Ўкраіны і на сёння не атрымаў ніякай легалізацыі. Тым больш, што тэрмін дзеяння яго пашпарта скончыўся.
Уладзімір і яго сын зараз не маюць аніякіх дакументаў, акрамя спраўкі разгляду падання на дадатковую абарону.

Беларускія дабраахвотнікі прыдбалі хлопцу спартыўны інвентар дзеля заняцця джыў-джытсу ў беларускага трэнера-дабраахвотніка Арцёма Кузьміча з пазыўным “Грот”, які пасля ранення дапамагае рэабілітавацца прайшоўшым вайну.
БДУ перадаў бацьке з сынам падарунковыя сертыфікаты сеткі прадуктовых крамаў на 1000 грн з грошаў, што былі пераведзеныя вамі.

Шчырая падзяка ўсім, хто на справах даказвае – ўзаемападтрымка працуе сярод сапраўдных беларусаў!
Мы сочым за лёсам нашых герояў і плануем да канца лета легалізаваць Уладзіміра і Кірыла, каб бацька мог афіцыйна працаваць і забяспечваць сябе і сына, якому патрэбна працягваць навучанне і інтэгравацца ва ўкраінскую супольнасць.