27 ліпеня прайшло свята з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб Суверынітэце Беларусі. Незалежныя і вольныя …

27 ліпеня прайшло свята з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб Суверынітэце Беларусі. Незалежныя і вольныя Беларусы ў Кіеве правелі вечар у святочнай атмасферы. У кампаніі з беларускімі музыкамі.

Ліза і Ярык сваімі чароўнымі галасамі напоўнілі любоўю асяроддзе, Andy Roze выкананнем “Улиц” вярнуў многіх да падзеяў мінулага году, неверагодная Keteven натхніла ўсіх гімнам “Пагоня”.
Вечар быў поўны эмоцыямі і любоўю да Радзімы. Напрыканцы праграмы запаліў агні ды зладзіў фаер-шоу тэатр агню “Phantom”.

На адзін вечар беларусы вярнуліся ментальна дамоў. Гэта было незабыўна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Больш фота тут
Аўтар: Пілецкі Алесь