Дзень памяці ахвяр Чырвонага тэрору5 верасня 1918 г. – дзень падпісання дэкрэта “Аб чырвоным тэроры”…

Дзень памяці ахвяр Чырвонага тэрору

5 верасня 1918 г. – дзень падпісання дэкрэта “Аб чырвоным тэроры”. У гэты дзень бальшавікі ўзаконілі забойствы і гвалт, узьвёўшы тэрор у ранг дзяржаўнай палітыкі. Рабаванні, катаванні, самасуд, расстрэлы i згвалтавання суправаджвалi савецую ўладу з першых дзён.

Сёння ў Рызе, ля мемарыяла “Чорны парог” (Кутні дом, Брывiбас, 61) сабраліся прадстаўнікі латвійскай, рускай, беларускай і ўкраінскай нацый. Надпіс на мемарыяле нагадвае пра жудасныя старонкi перыяду акупацыі СССР, калі ў гэтым будынку размяшчалася дзяржаўная ўстанова КДБ, які знявольваў, мучыў, забіваў і маральна прыніжваў сваіх ахвяр.

Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць ахвяраў чырвонага тэрору, быў прадстаўнік БДУ Радыён Батулін. Ён правёў відавочныя паралелі з мінулымі жахамі рэпрэсій ЧК і сённяшнімі актамі тэрору, якое суправаджваецца ўмелым замоўчваннем справы Віталя Шышова. Радыён заклікаў усіх працягваць супраціў да канчатковай перамогі над антычалавечым рэжымам і яго традыцыямі чырвонага тэрору.