Беларускія добраахвотнікі перадаюць прывітанне суайчыннікам ва Украіне!
“Несумненна, мы, беларусы, былі вымушаныя пакінуць Беларусь, каб пазбегнуць рэпрэсій і працягнуць барацьбу за нашу свабоду. Ва Украіне мы сапраўды сутыкаемся з недасканалымі механізмамі легалізацыі і інтэграцыі ва ўкраінскае грамадства. І павінны адстойваць свае правы, даносячы інфармацыю аб нашых праблемах кампетэнтным прадстаўнікам украінскай улады.
Аднак, не варта забываць, што Украіна – краіна з узброеным канфліктам супраць таго ж монстра, які часова забраў нашу радзіму. І канфлікт на ўсходзе вельмі моцна адцягвае магчымасці сканцэнтравацца на рэформах у мірных гарадах. Мы лічым сваім абавязкам дапамагчы нашым братам украінцам вярнуць акупаваныя тэрыторыі і мірнае насельніцтва, якое знаходзіцца ў закладніках у Расеі.”
Нагадваем, што набліжаецца 14 кастрычніка, дзень абаронца Украіны. Беларусы таксама будуць не выпадковымі людзьмі на гэтым мерапрыемстве. Героям слава!