Ноч Растраляных Паэтаў За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС было забіта…

Ноч Растраляных Паэтаў

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС было забіта 132 прадстаўніка беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх былi пісьменнікамі і паэтамі. Гэта трагічная дата ўвайшла ў гісторыю Беларусі як Ноч Растраляных Паэтаў.

Па ўсёй Беларусі і за яе межамі пройдуць акцыі памяці ахвяр гэтай жудаснай старонкі генацыду беларускай нацыі. Украіна таксама прымае ўдзел у шанаванні памяці нашай загіблай эліты.

Заўтра, 29 кастрычніка ў 18:00, у рэстаране “Казак”, адбудзецца імпрэза “Ноч Нерастралянай Паэзіі“.

У нядзелю, 31 кастрычніка ў 14:00 мы зноў зустрэнемся з вамі на Майдане Незалежнасцi, каб прачытаць вершы беларускіх паэтаў ад тых часоў да сучасных твораў. Мова – наша зброя!