Мы ўважліва азнаёміліся са зваротам Святланы Ціханоўскай і палажэннямі Маніфеста Антываеннага руху. У іх агучаны асноўны мэсыдж: “цяпер час кожнаму з нас узяць на сябе тую адказнасць, якую ён гатовы несці”. Мы згодныя з гэтым. Мы разумеем, што ўсе стаміліся чакаць і гатовыя да супраціўлення. І таму зараз актыўна ўзгадняем з арганізацыямі-падпісантамі звароту сумесную стратэгію дзеянняў вакол абвешчанага намі раней курса на супраціў. А менавіта пытанні падтрымкі ў фарміраванні і забеспячэнні дзейнасці ваенізаваных атрадаў Беларусаў, якія змагаюцца з акупантамі. Усе беларускія ініцыятывы і арганізацыі, якія падтрымліваюць гэты курс, могуць запоўніць наступную форму для зваротнай сувязі: https://forms.gle/43eSdkxywiYpeM2F6
P.S. Як было пазначана раней, мы перадалі наш адказ Святлане Ціханоўскай на працягу 36 гадзін. Далучайцеся! Жыве Беларусь! Слава Україні!