Чэхія зноў будзе выдаваць візы беларусам, дыскрымінацыі студэнтаў ня будзе. Першыя вынікі візыту Ціханоўскай у Прагу
Як паведаміла Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію Свабодзе, кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі запэўніў яе, што закон будзе перагледжаны і ў ім ня будзе згадкі Беларусі. Паводле яе, таксама міністар сказаў, што амбасада ў Менску неўзабаве зноў будзе выдаваць візы беларусам. Міністар адукацыі сказаў, што дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў ня будзе.
«Мая задача была — данесьці думку, што нельга караць беларусаў за дзеяньні Лукашэнкі, што народ і рэжым гэта не адно і тое ж, што Беларусь і Расея — гэта не адно і тое ж. Трэба ціснуць на рэжым і дапамагаць беларусам, бо беларусы ніякай пагрозы для Чэхі не нясуць. Гэта відавочная практыка Чэхіі ад Масарыка да Вацлава Гаўла. Наадварот, трэба даваць больш візаў, больш стыпэндыяў, адкрываць тое, што ўзмацняе чэска-беларускія сувязі. Мы былі пачутыя» – паведаміла Ціханоўская.
Больш падрабязна тут.
@belarusy_zarubezhja