«Што такое чыгунка?» Беларусы распрацавалі для ЗСУ тэст для выкрыцця расійскіх дыверсантаў з «беларускімі пашпартамі»
З пачаткам вайны Расія масава засылае ва Украіну дыверсантаў. Некаторыя з іх выдавалі сябе за беларусаў, якія беглі ад рэжыму.
Пра тое, як іх выводзілі на чыстую ваду паведамляе “Наша Ніва”.
ЗСУ звярнуліся да беларусаў з просьбай скласці апытанку, якая дапамагала б выяўляць расійскіх шпіёнаў з беларускімі пашпартамі.
“Напрыклад, чалавек кажа, што ён бег ад рэжыму, жыў у Мінску. Пытаемся у яго, дзе там Камароўскі рынак. Кожны беларус гэта ведае. З дапамогай такіх пытанняў і выкрывалі, што ён расіянін. І такіх выпадкаў вельмі шмат. Альбо пыталі, што такое чыгунка ці бульба.”
Але расійскіх шпіёнаў выдаюць і іншыя дэталі. Тыя, хто выдае ім дакументы, часам нават не ведаюць, што ў Беларусі няма губерній.
У падробленым пашпарце бывае напісана, што ён выдадзены паліцыяй нейкай губерніі ці Полацкай вобласці. І тут памыляюцца нават два разы.
@belarusy_zarubezhja