Сённяшняя акцыя Беларусаў Швецыі праходзіла ў экстрымальных умовах:) побач з прадстаўнікамі рюzzкого мира, якія ладзілі пад расейскім трыкалорам акцыю супраць уступлення Швецыі ў Ната.
“Падзівіўшыся расейскай нахабнасці, мы ўключылі Ўкраінскі Гімн, а потым распавялі пра тое, як адзін дыктатар катуе беларусаў і прадае нашу зямлю іншаму дыктатару. Як заўсёды, шведская публіка нас падтрымала, аплядавала, нават прабягаўшыя маленькія футбалісты пракрычалі «Putin är dålig! Ned med Putin! (Пуцін дрэнны, далой Пуціна).
А вось дзяўчына з фашыстскім сцягам на плячах загаласіла, што ўсе гэта няпраўда і ў адказ нам уключыла расейскі гімн на сваім тэлефоне. Было дзіўна глядзець, як яна мітусіцца вакол нас з тэлефонам у руках, спадзяючыся, што гімн будзе чуваць лепш, чым нашых спікераў з мікрафонам у руках.
Зразумеўшы, што падтрымка людзей на Medborgarplatsen цалкам на нашам баку, расейскі сцяг ганебна сышоў са сцэны.”
#BelarusWithUkraine
@belarusy_zarubezhja