Беларусы Варшавы зладзілі перфоманс пра сітуацыю ў нашай краіне.Лідары Вялікай сямёркі заявілі, што…

Беларусы Варшавы зладзілі перфоманс пра сітуацыю ў нашай краіне.

Лідары Вялікай сямёркі заявілі, што лічаць лукашэнку саўдзельнікам расейскай вайны супраць Украіны і прыкладуць усе намаганні, каб прыцягнуць яго да адказнасці за гэта ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Якая неспадзяванка! Дыктатар ужо пачаў прамацваць глебу для аднаўлення стасункаў з Захадам, спрабаваў падаць сябе як “міратворца”, а тут такое. Адказнасць за здзейсненыя злачынствы паказалася на гарызонце. У выніку мы пабачылі сапраўдную гістэрыку на прамове 9 траўня, поўную абразаў і пагрозаў у бок заходніх краін.

Прыкладна такую ж гістэрыку мы пабачым на судзе над ім і яго памагатымі. Але наколькі хутка такі суд адбудзецца, залежыць ад кожнага з нас. Актыўнасць беларусаў дае свой плён. Нас не лічаць за агрэсараў, раздзяляюць нелігітымную ўладу і людзей, якія жывуць ва ўмовах масавых рэпрэсій.

Не спыняемся! Кожны еўрапейскі палітык мусіць разумець сутнасць гэтага цынічнага, хлуслівага рэжыму.

Жыве Беларусь!

@belarusy_zarubezhja