«Ехалі, бо думалі, што „ўжо ціха“». Як беларусы вяртаюцца з-за мяжы і трапляюць за кратыНекаторыя зь…

«Ехалі, бо думалі, што „ўжо ціха“». Як беларусы вяртаюцца з-за мяжы і трапляюць за краты

Некаторыя зь беларусаў, якія пасьля рэпрэсій 2020 году выехалі за мяжу, рызыкнулі вярнуцца на радзіму. У большасьці выпадкаў гэта скончылася затрыманьнямі.

Што цяпер з гэтымі людзьмі?
Ці варта ехаць у Беларусь тым, каму пагражае перасьлед?

“Радыё Свабода” сабрала гісторыі людзей, якіх затрымалі па вяртаньні ў Беларусь, і пагаварылі пра гэта з заснавальнікам кампаніі ByHelp Аляксеем Лявончыкам.

Ён паведаміў, што ведае як мінімум дзясятак выпадкаў затрыманьня беларусаў па вяртаньні з-за мяжы. Паводле яго, нехта вырашыў паехаць у Беларусь пад уплывам эмоцый. Другія — бо былі там праблемы ў сям’і. Трэція — бо думалі, што «ўжо ўсё ціха».

«Калі паўтара года вамі не цікавіліся, гэта ня значыць, што вас не затрымаюць па вяртаньні ў Беларусь».

Больш падрабязна пра гэта тут.

@belarusy_zarubezhja