Адукацыя
Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека | Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт прадстаўляюць пяцідзённы летні анлайн ўніверсітэт’22 “ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ДЛЯ КОЖНАГА: ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ-ТЭХНАЛОГІІ-ПРАВА
(HUMANITY-TECHNOLOGIES-LAW)”
Імгненнае развіццё тэхналогій – якія сталі неад’емнай часткай нашага жыцця – стварае новую сістэму правоў чалавека і міжнароднага права. Праблемы забеспячэння ды абароны правоў чалавека і належнага прававога рэгулявання ўзнікаюць у розных сферах: ад ад палітыкі, кiравання і правасуддзя, міра і глабальнай бяспекі, да асабістай і грамадзянскай актыўнасці, прадпрымальніцтва і фінансавых рынкаў.
Летні Універсітэт’22 будзе разглядаць права і чалавечнасць як галоўныя праблемы для ўсіх, так і важныя рэгулятыўныя механізмы новай тэхналагічнай рэальнасці.
КАЛІ: жнівень 1-5, 2022
ДЛЯ КАГО:
для студэнтаў ўсіх напрамкаў, зацікаўленых у аднаўленні/набыцці новых ведаў і навыкаў у пытаннях ЧАЛАВЕЧНАСЦІ-ТЭХНАЛОГІЙ-ПРАВА
для студэнтаў-юрыстаў, якім неабходна глыбокае разуменне асаблівасцяў новых тэхналогій, каб навучыцца працаваць з імі ў юрыдычным парадку
для настаўнікаў, даследчыкаў, спецыялістаў, якія імкнуцца пашырыць / змяніць вектары сваіх інтарэсаў, улічваючы новую тэхналагічную рэальнасць і яе выклікі
ДЛЯ ЧАГО:
для стварэння новага фонда ведаў і кампетэнцый ў галіне правоў чалавека, міжнароднага права ў новай тэхналагічнай рэальнасці
для аналізу новай рызыцы для чалавецтва і неабходнасці ў яе папярэджанні і змяншэнні
для актуалізацыі разумення працы сістэмы па рэалізацыі грамадзянскіх, палітычных, грамадскіх, эканамічных і культурных правоў і свабод; для атрымання навыкаў грамадзянскай актыўнасці ў грамадскім жыцці
для фармавання сістэмнага ды практычнага разумення метадаў працы ў галіне правоў чалавека і прымянення этычных стандартаў
3ECTS крэдыта
Больш падрабязна тут.
@belarusy_zarubezhja
#БЗ_адукацыя