Гуманітарная дапамога для добраахвотнікаў, праца над офісам дэмсілаў у Кіеве
Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Ён перадаў беларускім добраахвотнікам з палка Кастуся Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам у красавіку 2022.
У Кіеве Кавалеўскі працягне працу над офісам дэмакратычных сілаў. Дэлегацыя правядзе працоўныя сустрэчы з украінскімі ўрадоўцамі, дэпутатамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Усе гэтыя сустрэчы – дзеля таго, каб расказваць пра беларусаў і нашую барацьбу.
@belarusy_zarubezhja
#BelarusWithUkraine