29 траўня 2020 г. на пікеце ў Гародні быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. За некалькі гадзін да гэтага лукашэнка прагаварыўся, што адбудзецца правакацыя з “пацярпелым” міліцыянтам. Так і сталася – спектакль быў сыграны надзвычай тапорна, фоткі з міліцыянтам, што сядзіць на лаўцы, прыкрыўшы твар, разляцеліся на мемы.
Тым не менш, шмат для каго з беларусаў гэта быў пераломны момант – момант усведамлення, што па правілах ніхто гуляць не будзе. Улада ясна прадэманстравала: кандыдаты могуць сабраць колькі заўгодна подпісаў, нават мець падтрымку большасці беларусаў, усё адно “страну оні не получат”.
Канешне, прававы “беспредел” пачаўся не ў той момант. Але менавіта тады маскі былі канчаткова скінутыя. Краіна пагрузілася ў стан “іногда не до законов”, у якім перабывае дагэтуль.
Сёння, 29 траўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю беларусы Варшавы сабраліся разам з непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей, якія распавядалі пра тое, што адбылося.
Жыве Беларусь!
@belarusy_zarubezhja
#StandWithBelarus