Усім дзеючым і загінуўшым абаронцам Украіны прысвячаеццаБеларуская оперная дзіва Маргарыта Ляўчук в…

Усім дзеючым і загінуўшым абаронцам Украіны прысвячаецца

Беларуская оперная дзіва Маргарыта Ляўчук выпусціла кліп на песню “Прайду няўхільна цяжкі шлях”. Яе напісаў Канстанцін Яськоў на верш Радзівона Батуліна, байца палка Кастуся Каліноўскага.

«Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!

Як Каліноўскі наш Кастусь
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Я вызваляю Беларусь
Праз вызваленне Украіны!

Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.

Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!

Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!»


@belarusy_zarubezhja

#BelarusWithUkraine

#BelarusWithUkraine

Беларускія добраахвотнікі з палка імя Кастуся Каліноўскага – сапраўдныя героі свайго часу. З першых дзён вайны яны мужна і самааддана абараняюць Украіну ад расійскай агрэсіі. Многія з добраахвотнікаў ніколі раней не мелі баявога досведу…