Дапаможам вядомаму папулярызатару беларускага фальклору Івану Кірчуку запісаць і выдаць яго ўнікальн…

Дапаможам вядомаму папулярызатару беларускага фальклору Івану Кірчуку запісаць і выдаць яго ўнікальны мона-спектакль «Дарожка». ПАДТРЫМАЦЬ МОЖНА ТУТ!

У гэтым годзе спектаклю спаўняецца 20 год. Гэта сапраўдная скарбніца, у якой: песні, рытуалы, музычныя інструменты, маскі, лялькі і жыццёвы вопыт Дзядоў- Прадзедаў.

«ЗАХАВАЦЬ ДАРОЖКУ» – значыць запісаць яе ў студыі. Каля 50 беларускіх песень, замовы, тэксты і музычная інструменты з розных краін Свету. Запіс плануецца ў студыі «Селах» у Беларусі, менавіта там, дзе быў запісаны адзін з самых эксперыментальных альбомаў гурта «ТРОІЦА» – «Жар-жар».

Зараз час неспакойны, зусім нядаўна ў Івана Кірчука здарыўся інсульт, таму трэба спяшацца. Дапаможам разам выдаць унікальны матэрыял! Усім спонсарам мы дашлем альбом асобна і самых актыўных пазначым як асноўных фундатараў выдання.

@belarusy_zarubezhja