Даследчыкі з аўстралійскага Універсітэта Керцін, Curtin University, (д-р Святлана Камарова і д-р Так…

Даследчыкі з аўстралійскага Універсітэта Керцін, Curtin University, (д-р Святлана Камарова і д-р Такешы Хамамура), Западная Аўстралія, запрашаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары (беларусы, якія пражываюць за межамі Беларусі) прыняць удзел у кароткім ананімным апытанні, якое зойме 15–20 хвілін. Гэта даследаванне было адобрана Камітэтам па этыцы даследаванняў чалавека Універсітэта Керціна (HRE2022-0192). Апытанне прысвечана ўплыву падзеяў 2020 года ў Беларусі на беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі, і механізмаў пераадолення. Удзел з’яўляецца добраахвотным, сабраныя дадзеныя не будуць змяшчаць ніякай асабістай інфармацыі і не будуць ідэнтыфікаваць рэспандэнтаў. Яны будуць захоўвацца ў Аўстраліі. Калі ласка, перайдзіце па спасылцы, калі вы хочаце даведацца больш.