Сёння беларусы Варшавы зноў выйшлі на штотыднёвую акцыю разам з расейскай і ўкраінскай дыяспарамі і…

Сёння беларусы Варшавы зноў выйшлі на штотыднёвую акцыю разам з расейскай і ўкраінскай дыяспарамі і прайшлі шэсцем да расейскай амбасады, каб выказаць свой пратэст пуцініzму.

«За нашу і вашу свабоду!»

Нямногія ведаюць, што ўпершыню гэты лозунг прагучаў падчас лістападаўскага паўстання 1830 года ў Польшчы адначасова на польскай і расейскай мовах, як знак салідарнасці з арыштаванымі дзекабрыстамі. Ужо ў тыя часы рэвалюцыянеры выдатна ведалі: каб імперыя пала, патрэбны супольныя намаганні ўсіх дэмакратычных колаў.

Мы разам сказалі «Не!» генацыду і нацысцкім заклікам да знішчэння цэлых народаў.

Мы разам сказалі «Не!» усім тыранам і дыктатарам.

Мы разам сказалі «Не вайне!»

@belarusy_zarubezhja

#BelarusWithUkraine