Заўтра, 21 чэрвеня, у Бруселі адбудзецца міжнародная канферэнцыя Каліноўскага, якую арганізоўвае Еўрапейскі парламент і Офіс Святланы Ціханоўскай.
Як паведамляе Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай, з вітальным словам звернуцца прэм’еры Польшчы і Літвы, Еўракамісар Варгелій, дыпламатычныя прадстаўнікі ЗША і Украіны, пасол Еўрасаюза Дзірк Шубель. Удзел у дыскусіях возьмуць еўрадэпутаты, дэпутаты бельгійскага, французскага, грузінскага, украінскага парламентаў, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, «Вясны», БАЖ, Freedom House, медыяў.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць:
неабходныя крокі па вызваленні палітвязняў
дапамогу беларусам, медыям, ініцыятывам і бізнесам
магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.
Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай прэзентуюць бачанне магчымай супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю напярэдадні рашэння па кандыдацтве Малдовы, Украіны і Грузіі.
Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню ад 2020 года. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў.