“Магутны Божа” дазволіць нельга забараніць! Год таму на Беларусі злачынныя ўлады вырашылі паставіць…

“Магутны Божа” дазволіць нельга забараніць!

Год таму на Беларусі злачынныя ўлады вырашылі паставіць коску ў другім месцы гэтага сказу і забараніць наш гімн-малітву, які пасля Другой сусветнай вайны з’яўляецца духоўным гімнам краіны, да і проста моцнай малітвай беларусаў. Рэжым лукашэнкі забараніў і аднайменны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”, які праводзіўся ў Магілёве з 1993г.

Гэтыя забароны – відавочны прыклад адсутнасці ў краіне не толькі свабоды слова, але і адсутнасці свабоды веравызнання. Амаральная хунта вырашае “правільнасць” ці “неправільнасць” рэлігіі, асобнага святара, а таксама царквы і нават вернікаў гэтай царквы. “Праваслаўны атэіст” лукашэнка закрывае і знішчае цэрквы, саджае за краты святароў.
Мы мусім казаць пра гэта, мы можам сваімі словамі і сваімі справамі адраджаць беларускую культуру, духоўнасць, беларускае жыццё там, дзе мы ёсць!

Беларусы Варшавы выйшлі на штотыднёвую акцыю каб сказаць: на Беларусі Бог – жыве!

Жыве вечна!

@belarusy_zarubezhja

#StandWithBelarus