#CultureNAUНовая беларуская прастора ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).17 ліпеня 2022 года Н…

#CultureNAU


Новая беларуская прастора ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).

17 ліпеня 2022 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прэзентуе новую беларускую прастору ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).

З нагоды Дзён беларускай культуры музей адчыняе свае дзверы для таленавітых беларускіх творцаў – мастакоў, акцёраў, музыкантаў.

Запрашаем на цэнтральную падзею дня – адкрыццё выставы мастака Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».

Пачатак: а 15-й гадзіне.
Адрас: ul. Foksal, 11 Warszawa (google map).
Уваход: вольны (donations вітаюцца).

Аб імёнах іншых удзельнікаў праграмы дня прэзентацыі вы даведаецеся ў бліжэйшы час. Сачыце за навінамі ў сацсетках і каналах НАУ.