Дадамо ў Spotify беларускую мову
У беларусаў з’явілася магчымасць прагаласаваць за даданне беларускай у якасці мовы інтэрфейсу на музычнай платформе Spotify.
Дзеля гэтага на сайце Spotify Community створаная адпаведная галіна, якую ўжо падтрымалі 105 карыстальнікаў і ідэя ўжо атрымала статус «Good Suggestion» (Добрая Прапанова). Каб каманда Spotify пачала разгляд пытання, ідэя мусіць набраць мінімум 180+ галасоў, тады ёй прысвойваецца статус «Жывая ідэя» і яна накіроўваецца на разгляд камандзе сэрвісу.
Што вы можаце зрабіць, каб у Spotify з’явілася беларуская мова?
Ідзем па гэтай спасылцы і заходзім у свой акаўнт у Spotify. Абавязкова дадаем свой username.
Гартаем уніз старонкі і ціснем на падабайку, каб падтрымаць ідэю.
Чым больш галасоў – тым лепей!
@motolkohelp