“Самы складаны бой – гэта той, у якім я памру…” – словы беларускага героя, які аддаў жыццё за ўкраі…

“Самы складаны бой – гэта той, у якім я памру…” – словы беларускага героя, які аддаў жыццё за ўкраінскую зямлю, бо верыў, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі.

У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зніклі без вестак шасцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.

Загінуў камандзір Батальёну “Волат” Палка імя Кастуся Каліноўскага Іван “Брэст” Марчук.

Лёс трох хлапцоў дагэтуль невядомы:
Васіля «Сябро» Парфянкова,
Васіля «Атама» Грудовіка,
Вадзіма «Папіка» Шатрова.


У палоне знаходзяцца Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў.

Сёння беларусы Варшавы выйшлі на акцыю памяці па загінулым беларускім дабраахвотнікам.

“Мы верым, што імёны паўшых герояў застануцца ў памяці беларускага і ўкраінскага народаў, як сімвал мужнасці, салідарнасці і адвагі.”

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

@belarusy_zarubezhja

#BelarusWithUkraine