У нядзелю ў Варшаве адкрылася новая беларуская прастора “Музей Вольнай Беларусі”.Музей Вольнай Белар…

У нядзелю ў Варшаве адкрылася новая беларуская прастора “Музей Вольнай Беларусі”.

Музей Вольнай Беларусі — месца засяроджвання новай беларускай культуры і гісторыі. Для яго адкрыцця беларусы сабралі “з міру па нітцы”: гэта і сукенка “бчб нявесты”, і медалі беларускіх спартоўцаў, і куртка Васі “Атама” Грудавіка.

Нам прыемна, што ўдалося падтрымаць ідэю Музея больш за год таму і з першых дзён спрыяць рэалізацыі задумы.

Беларускі Моладзевы Хаб шчыра віншуе каманду Народнага Антыкрызіснага Ўпраўлення і ўсіх беларусаў з новым значным месцам на беларускай мапе Варшавы і зычыць поспеху і ажыццяўлення ўсіх задум!