Частка палка “ПАГОНЯ”, якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо амаль месяц п…

Частка палка “ПАГОНЯ”, якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо амаль месяц працуе на перадавой. Байцы палка “ПАГОНЯ” бралі ўдзел у баях на ўсходзе Украіны. У задачы байцоў уваходзіла аператыўная работа, экстраная эвакуацыя параненых. Пры выкананні баявых задач ёсць страты сярод пабрацімаў з прадстаўнікоў іншых краін. Сярод беларусаў палка “ПАГОНЯ” страт няма. Камандаванне брыгады асобна адзначыла высокі маральны дух і якасную падрыхтоўку байцоў “ПАГОНІ”. Асабліва адзначаюць прафесіяналізм камандзіраў з пазыўнымі Алесь і Рэд.

У бліжэйшы час мы чакаем далучэння падраздзялення аэравыведкі. Полк “ПАГОНЯ” дзякуе ўкраінскім і польскім інструктарам, а таксама прадстаўнікам беларускага бізнесу, беларускай дыяспары ў Чэхіі, беларускай дыяспары ў Ізраілі, а таксама беларускім фондам салідарнасці за актыўную падтрымку пры стварэнні ядра арміі Новай Беларусі.

Разам пераможам.