Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння. Гэта – мая рэфлексія, мой боль і мая надзея ў гадавіну падзеяў, якія падзялілі гісторыю Беларусі на “да” і “пасля”. І маё асабістае жыццё таксама пачалося нанова.
Я напраўду гэта адчуваю. Нават калі я памру ад свайго раку бліжэйшым часам (у чым сумняюся, бо Божанька ў курсе, што ў мяне яшчэ ёсць планы), я дакладна ведаю, што ўсё недарма. І гэтага нават смерць не зменіць.