9 жніўня ў Львове адкрылась фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Кольори білоруської революції».
Выстава распавядае пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі. Экспазіцыя паказвае тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай.
Нагадаем, што у Беларусі за кратамі таксама знаходзяцца зняволеныя грамадзяне Украіны. І сядзяць толькі таму, што падтрымалі пратэсты 2020 года супраць фальсіфікацыі выбараў і лукашэнкаўскай Беларусі.
На адкрыцці экспазіцыі ў філіяле Львоўскаго гістарычнага музея ад Украіны прысутнічаў прадстаўнік абласной ваеннай адміністрацыі, які сказаў цёплыя словы ў адрас беларусаў.
Арагнізатаркі выставы — беларускі Анісія Казлюк і Аліна Рудзіна. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Free Belarus Center. Таксама выставу падтрымаў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Убачыць «Кольори білоруської революції» у філіяле Львоўскаго гістарычнага музея можна да 14 жніўня.
Фота: Яўген Атцецкі