Беларуска выйшла да альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект…

Беларуска выйшла да альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) у Бэрліне, каб да дзён нараджэння ушанаваць памяць Васіля Каваля (17.08. 1907-1937), пранікнённага лірычнага празаіка, забітага ў 30-гадовым узросце Саветамі ў 1937 годзе і Макара Касьцевіча (Краўцова) (18.08.1881-1939), аднаго з актыўных стваральнікаў БНР і аўтара гімна БНР, закатаванага на допытах КДБ ў 1939 годзе.

“Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсіравана да 1 мільёна 625 тысяч чалавек.“  (Гісторык Ігар Кузняцоў).

Ніколі не забудзем і не прасцім фізічнага знішчэння лепшых прадстаўнікоў  беларускай нацыі!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну