Дзень Незалежнасці Украіны святкуюць у Варшаве! Заўтра, 24 жніўня, беларусы Варшавы далучаюцца да …

Дзень Незалежнасці Украіны святкуюць у Варшаве!

Заўтра, 24 жніўня, беларусы Варшавы далучаюцца да святкавання Дня Незалежнасці Украіны.

Сёлета цяжка святкаваць і радавацца, бо паўгода як ідзе вайна, якую развязала Расія супраць Украіны.

Украінцы змагаюцца мужна і годна на ўсіх магчымых франтах: салдаты – са зброяй у руках, лекары – у шпіталях, валанцёры – грашыма і рыштункам, дапамогай бежанцам і прыцягненнем увагі да Украіны.

Прыходзьце ж адсвяткаваць Незалежнасць, за якую мы ўсе змагаемся, аддаць даніну памяці загінулым у вайне, выказаць салідарнасць з Украінай ды падтрымаць украінцаў.

Дата: 24 жніўня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Замкавы пляц, Варшава

#BelarusWithUkraine
#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну