ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ У ПАДТРЫМКУ ПАЛКА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГАНагадваем, што ў гэтую суботу 24 верасн…

ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ У ПАДТРЫМКУ ПАЛКА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

Нагадваем, што ў гэтую суботу 24 верасня а 14:00 ў Вільні адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага.

На мерапрыемстве ля сцен беларускага касцёла імя Святога Барталамея ў самым цэнтры творчага жыцця Вільнюса — Рэспублікі Ужупіс — выступяць беларускія, літоўскія і расейскія музыканты. Ў падтрымку адважных воінаў скажуць сваё слова шэраг палітыкаў.

Падчас канцэрта будзе працаваць кірмаш вырабаў ручной работы.

Атрыманыя пры правядзенні мерапрыемства сродкі будуць накіраваныя на рахункі для падтрымкі Палка Каліноўскага і адпраўку гуманітарнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Ўкраіны.

Уваход вольны! Прапануем зарэгістравацца

Субота 24 верасня
14:00
Ужупіс, Касцёл Святога Варфаламея