Паспець у апошнюю хвіліну! Новыя курсы па правах чалавека ад Беларуская Праваабарончая Школа⠀Рады а…

Паспець у апошнюю хвіліну!

Новыя курсы па правах чалавека ад Беларуская Праваабарончая Школа

Рады абвесціць пра наборы адразу на 2 адукацыйныя праграмы ў сферы правоў чалавека: Базавую школу па Правах чалавека і Паглыблены тэматычны курс па правах чалавека.

Базавая школа па правах чалавека

Фармат: афлайн, 8 дзён у Літве (канец кастрычніка 2022)

Цягам 8 дзён будуць адбывацца лекцыі, семінары, ворк-шопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных форм (ларп, Форум тэатр, відэа-лекцыі і інш). Асноўныя тэмы: уводзіны ў канцэпцыю Правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны Правоў чалавека, свабода слова, свабода ад катаванняў, мова варожасці, дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.
http://belschool.tilda.ws/humanrights_school

Паглыблены курс па правах чалавека

Фармат: 2 анлайн і 1 афлайн сесіі (Літва, канец лістапада 2022)

Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты Правоў чалавека, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills. Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.
http://belschool.tilda.ws/course

дэдлайн падачы (на абедзьве праграмы): 26 верасня (18:00, час Мінск)

#education #humanrights #human_rights

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Базавая школа па Правах чалавека

8-дзённая адукацыйная афлайн-праграма ад Беларускай Праваабарончай Школы