Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА за…

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.

Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак
Дзе: Літва, Польша, Грузія.
Калі: 1 лістапада 2022 – 30 сакавіка 2023
Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы
Дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2022 г.

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і на пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.

Прымаючымі арганізацыямі могуць быць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.
Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць нашу анкету без пазнакі арганізацыі, а мы дапаможам яе адшукаць.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).

Стажыроўка працягнецца 20 дзён. Пры патрэбе можна стажыравацца і анлайн, і афлайн.

УСЕ ДЭТАЛІ І ЯК ЗАПІСАЦЦА:
https://bit.ly/3DDONzz

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.