Забег салідарнасці 1 кастрычніка ў Вільні з нагоды Дня спартыўнай салідарнасці пройдзе забег. Яго мэ…

Забег салідарнасці

1 кастрычніка ў Вільні з нагоды Дня спартыўнай салідарнасці пройдзе забег. Яго мэта — выказаць салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі.

Вядучая каналу “Страна для жизни” і журналістка Tribuna.com Сабіна Аліева запрашае неабыякавых беларусаў прыняць удзел і прабегчы разам з ёй 1.700 метраў (па колькасці палітвязняў у Беларусі).

1 кастрычніка, а 12:00
Набярэжная каля CUP пад белым мастом, Upes g. 6

Бярыце з сабой бчб-сцягі, ваду, спартыўны абутак і сяброў!

Наша моц — у салідарнасці!

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну