Пачаўся прыём заявак на трэнінг для актывістаў і актывістак Новай БеларусіШто можна рабіць сёння дл…

Пачаўся прыём заявак на трэнінг для актывістаў і актывістак Новай Беларусі

Што можна рабіць сёння для беларусаў і Беларусі, як можна паспрыяць стварэнню Новай Беларусі? Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай запрашае маладых беларусаў і беларусак, якія хочуць зрабіць сваю краіну лепш, на трэнінг для актывістаў і актывістак. Арганізатары трэнінга прапануюць далучыцца да аднаго з тэматычных блокаў і прайсці навучанне па правядзенні грамадскіх або культурніцкіх кампаній.

Трэнерамі тэматычнага блока па грамадскіх кампаніях выступяць прадстаўнікі суполкі «Честные люди».

Трэнерамі тэматычнага блока па культурніцкіх кампаніях выступяць прадстаўнікі ініцыятывы «Годна».

Калі: 21-23 кастрычніка 2022 года.

Дзе: Вільня (арганізатары забяспечаць трансфер ад Вільні да месца правядзення).

Да ўдзелу запрашаюцца: беларусы і беларускі, якія за мяжой (з-за пытанняў бяспекі) і ва ўзросце 18-30 гадоў.

Умовы: удзел у мерапрыемстве бясплатны, арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і пакрываюць (цалкам або часткова) выдаткі на дарогу да Вільні.

Заяўкі на ўдзел: прымаюцца да 8 кастрычніка.

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці: па спасылцы.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну