Штотыднёвая акцыя беларусаў Варшавы Я з жанчынамі не ваюю” калісьці крычаў адзін вусаты таракан. Ал…

Штотыднёвая акцыя беларусаў Варшавы

Я з жанчынамі не ваюю” калісьці крычаў адзін вусаты таракан. Але на гэтым тыдні мы ўсе ўбачылі яго труслівую натуру. Затрыманне Дар’і Лосік – жонкі палітвязня Ігара Лосіка як раз пацвярджае словы “бульбянога барона”.

Дар’я – смелая жанчына, якая, негледзячы ні на што, змагалася з рэжымам за свабоду свайго мужа, за дзяцінства для сваей трохгадовай дачурцы, за вольную Беларусь.

Дар’я – прыклад не толькі мужнасці, але і ўпартасці, нязломнасці духа.
У нядзелю Беларусы Варшавы сабраліся, каб яе голас, і голас усіх палітвязняў не сціх!

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну