Народная амбасада Беларусі ў Швецыі звязалася з дзяржаўнай установай Swedish Institute, пры падтрымцы якой праводзіцца праграма. Як высветлілася, ўніверсітэт занадта шырока тлумачыў інструкцыю спыніць кантакты з незаконным рэжымам Лукашэнкі. У выніку пад забаронай апынуліся нават палітычныя эмігранты, якія ўцяклі ад рэжыму. Больш за тое, верагоднасць таго, што людзі звязаныя з рэжымам патрапяць у праграму з’яўляецца мінімальнай, бо сам беларускі тыран заяўляў, што заходнія ўніверсітэты “прамываюць мазгі” чужероднымі ідэямі дэмакратыі і правоў чалавека і таму, на яго думку, нельга дапускаць, каб беларусы атрымлівалі адукацыю ў заходніх унівэрсытэтах.
Swedish Institute пагадзіўся з тым, што сітуацыя, пры якой беларусаў агульна не прымаюць у праграму з’яўляецца непрымальнай і абмеркаваў гэта з універсітэтамі, якія ўдзельнічаюць у праграме.
Па выніках дыялогу было вырашана, што нягледзячы на гэты сумны інцыдэнт, шведскія ВНУ будуць і ў далейшым прымаць Беларусаў і працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць.
Крыніца: Народная амбасада Беларусі ў Швецыі.