«Мы маем сяброў у Вярхоўнай Радзе»Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах …

«Мы маем сяброў у Вярхоўнай Радзе»

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі падводзіць вынікі сумеснага з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык працоўнага візіту ў Кіеў.

Ён адзначае, што гэта быў важны візіт, каб высветліць перспектывы для наладжвання дыялогу і сумеснай працы паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай.

Падчас візіту атрымалася правесці грунтоўныя і прадуктыўныя сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і прадстаўнікамі некаторых міністэрстваў. Таксама адбыліся сустрэчы з беларусамі Украіны і прадстаўнікамі палка Каліноўскага.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну