У Нарвегія прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным Яўгенам Меркісам: мясцовыя журналісты падтры…

У Нарвегія прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным Яўгенам Меркісам: мясцовыя журналісты падтрымалі беларускага калегу

На мінулых выходных Нарвежская асацыяцыя журналістаў сабрала ў Бергене сваіх актывістаў на канферэнцыю Hauststormen для абмеркавання працоўных пытанняў і планаў на будучыню. На мерапрыемстве зайшла размова і пра Беларусь — нарвежцы ведаюць пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх журналістаў і арганізуюць акцыі ў іх падтрымку.

Адрюн Мідбэ, адна з нарвежскіх журналістак, на канферэнцыю прынесла стос партрэтаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага і журналіста Яўгена Меркіса.

Яўген — журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Меркіса затрымалі 13 верасня. Пазней яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz