Акцыя беларусаў Варшавы каля Амбасады Беларусі. “Я ВЫХОЖУ”…Гэта былі апошнія словы светлага, чыст…

Акцыя беларусаў Варшавы каля Амбасады Беларусі.

“Я ВЫХОЖУ”…

Гэта былі апошнія словы светлага, чыстага сэрцам беларуса Рамана Бандарэнка, якога перад уласным домам забілі лукашэнкаўскія мярзотнікі.
Яго імя стала сімвалам гераізма і нязломнасці, сімвалам веры і чалавечнасці, сімвалам беларускага пратэсту.

Прайшло два гады, але мы ніколі не забудзем народнага героя. Мы ніколі не прабачым ніводнай смерці і абавязкова даб’емся справядлівага суду для забойцаў. I сёння мы выйшлі, каб ушанаваць памяць Рамана i iншых  загінуўшых герояў-беларусаў. А таксама, каб зноў падтрымаць нашых палітвязняў.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну