На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі Ціханоўская адзначыла, што беларусам трэба дапамагаць візамі, стыпендыямі, аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам, прадэманстраваць беларусам, што яны таксама маюць еўрапейскую перспектыву.
Чэхія гатовая вылучыць на наступны навучальны год 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў. Урадам раней было зробленае выключэнне з візавага бану для беларускага студэнцтва, якое мае стыпендыйную падтрымку.
Яшчэ раней беларусам дазволілі атрымліваць віды на жыхарства з мэтай уз’яднання сям’і. У адрозненне ад грамадзянаў Расіі, беларусы могуць наведваць Чэхію па кароткатэрміновых шэнгенскіх візах, выдадзеных іншымі краінамі. Таксама ў Чэхіі працуе візавая праграма «Грамадзянская супольнасць», і ўжо сёння рэпрэсаваныя беларусы могуць атрымліваць праз яе ўсе тыпы доўгатэрміновых візаў і побытаў.
Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.