Сёння Сусветны дзень вітанняў (World Hello Day) Упершыню гэты дзень адзначылі 21 лістапада 1973 года…

Сёння Сусветны дзень вітанняў (World Hello Day)

Упершыню гэты дзень адзначылі 21 лістапада 1973 года падчас халоднай вайны. Прыдумалі свята браты Браян і Майк Макормак з ЗША. Яны ставілі сабе за мэту, ствараючы свята, заклікаць сусветных лідараў і звычайных людзей выкарыстоўваць камунікацыю, а не сілу для ўрэгулявання рознага роду канфліктаў.

Паколькі браты ведалі сем моў, яны напісалі больш за тысячу лістоў-вітанняў, у якіх утрымлівалася пазітыўная інфармацыя, выкладзеная з ветлівасцю і добразычлівасцю. Даслаўшы лісты ў розныя краіны, браты прасілі атрымальнікаў даслаць у адказ свае ўласныя вітанні іншым людзям.

У Дзень вітанняў зрабілі для вас адмысловыя карцінкі, каб нагадаць, як можна вітацца па-беларуску.

Малюнкі спецыяльна для budzma.org зрабіў мастак @zmitrokflaminha