Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала Грамадскае аб’яднанне “ПАГОНЯ”. Заснавальнікамі аб’яднання выступілі беларусы, якія стала пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка “Пагоня”. Дырэктарам аб’яднання прызначаны славуты беларускі спартсмен, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў.
Мэтай стварэння грамадскага аб’яднання “ПАГОНЯ” з’яўляецца падтрымка беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне, а таксама кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расейскіх акупантаў і злачыннай дыктатуры лукашенкі.
У хуткім часе аб’яднанне абвесціць працэдуру ўступлення ў склад арганізацыі, а таксама накіруе вітальныя лісты партнёрам і запрашэнне да супрацы.